КХЛ адмяніла скандальнае правіла, але "Дынама" (Мінск) згуляе па ім адзін матч
Кантынентальная хакейная ліга адмяніла правіла, звязанае з гульнёй нападаючых у варатарскай плошчы. Нарада з удзелам кіраўнікоў КХЛ і клубаў вырашыла пазбавіцца ад яго з 1 кастрычніка. Відэасуддзі больш не будуць праглядаць спрэчныя моманты падчас матчу, звязаныя са знаходжаннем гульца атакуючай каманды ў плошчы варот. Цяпер рашэнне, залічваць гол ці не, будзе прымаць галоўны арбітр матчу, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, што мінскае "Дынама" правядзе бліжэйшы матч у КХЛ 30 верасня на сваёй пляцоўцы з "Атлантам" з Маскоўскай вобласці. Такім чынам дынамаўцам давядзецца гуляць яшчэ па старых правілах.
Нагадаем, што мінскае "Дынама" правядзе бліжэйшы матч у КХЛ 30 верасня на сваёй пляцоўцы з "Атлантам" з Маскоўскай вобласці. Такім чынам дынамаўцам давядзецца гуляць яшчэ па старых правілах.