"Кібер-партызаны" апублікавалі даныя пра супрацоўнікаў службы бяспекі Лукашэнкі

"Кібер-партызаны" апублікавалі даныя пра супрацоўнікаў службы бяспекі Лукашэнкі

"Кібер-партызаны" апублікавалі асабістыя даныя супрацоўнікаў службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта хакерская групоўка паведаміла ў сваім тг-канале. У агульным доступе апынулася інфармацыя пра 1083 чалавек. Гэта — пашпартныя звесткі з месцам жыхарства, кантактныя тэлефоны, фота.

"Многія з іх, а таксама іх сваякі хаваюць інфармацыю пра такое месца працы", — пішуць "кібер-партызаны".

Гэта не першы падобны зліў даных беларускіх сілавікоў. СБП — адна з самых закрытых структур. Яна была створана восенню 1994 года, займаецца аховай як Лукашэнкі, так і розных аб'ектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі