Кіберпартызаны патрабуюць вызваліць 10 палітвязняў, чыё здароўе пад пагрозай
Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом камп'ютарных сетак гомельскага аўтапарка №6. У выніку ўзлому сеткі аказаліся часткова непрацаздольнымі, а базы даных прадпрыемства — зашыфраваныя.
Хакеры апублікавалі скрыны рабочых камп'ютараў і кадры з сістэмы відэаназірання прадпрыемства.
На працоўных камп'ютарах з'явіліся шпалеры з сімволікай Кіберпартызанаў, а прынтары пачалі друкаваць улёткі з заклікамі ўступаць у полк Кастуся Каліноўскага і рух "Супраціў".
Для расшфыроўуі базы даных хакеры паставілі ўмову — вызваліць 10 палітвязняў, чыё здароўе цяпер знаходзіцца ў найбольшай небяспецы.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, іншая групоўка хакераў узламала сайт БелАЗа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.