Кіберпартызаны выпампавалі звесткі з сеткі расійскага вытворцы баявых дронаў
Беспілотнік "Арлан 10"
"Кіберпартызаны" ўзламалі сетку аднаго з крытычна важных прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Расіі — ТАА "Спецыяльны тэхналагічны цэнтр" (СТЦ).
Яны выпампавалі з сеткі частку ўнутраных перапісак, даныя супрацоўнікаў, размяшчэнне трэніровачных пляцовак, некаторыя тэхнічныя звесткі і дакументацыю. Інфармацыя была перададзеная ўкраінскаму боку.
СТЦ выпускае баявыя беспілотнікі "Арлан" (яны прызначаныя для высокадакладных удараў па наземных цэлях), сродкі радыёэлектроннай барацьбы, разведкі ды іншую ваенную прадукцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.