The Killers намякаюць на "вялікія навіны"
І абяцаюць 16 верасня раскрыць таямніцу.
The Killers апублікавалі загадкавае паведамленне пра таямнічыя “вялікія навіны”. Спачатку гурт размясціў запіс, што “надыходзяць вялікія навіны…” на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Праз некалькі дзён музыкі зрабілі яшчэ адзін запіс, паводле якога “16 верасня — 10 гадавіна першага шоў гурта ў Лондане”.
Фанаты мяркуюць, што "вялікімі навінамі" можа быць альбом з лепшымі песнямі альбо юбілейны канцэрт. Тым больш, што чуткі пра выпуск альбома з "бэстам" даўно хадзілі па фанацкіх форумах The Killers.
Дарэчы, раней у гэтым годзе бубнач The Killers Роні Ванучы прызнаўся, што музыкі ўжо працуюць над пятай пласцінкай, хоць і выпусцілі паўнафарматнік "Battle Born" напрыканцы 2012. Музыка кажа, што "граць адны і тыя ж песні дзень за днём, гэта як есці аднолькавую вячэру штовечар. Хочацца пайсці на кухню і паэксперыментаваць”.
Фота: re-actor.net