Кінафестываль "Лістапад" адкрыецца біяграфічнай драмай "Параджанаў"
Гэта адбудзецца 1 лістапада. “Параджанаў” Сержа Аведзіякіна і Алены Фяцісавай намінаваны на “Оскар 2014” ад Украіны.
Фільм стаў сумесным праектам кінематаграфістаў Украіны, Грузіі, Арменіі і Францыі — краінаў, з якімі звязаны лёс рэжысёра Сяргея Параджанава.
ХX ММКФ "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 1 па 8 лістапада. Фільм “Параджанаў” будзе дэманстравацца па заканчэнні цырымоніі адкрыцця фэста адначасова на дзвюх пляцоўках: у малой зале Палаца Рэспублікі і ў кінатэатры "Цэнтральны", паведамляе афіцыйны сайт фестываля.
Фота: gazeta.zn.ua.