Кіраўніцтва "ДНР" абвясціла незалежнасць і папрасілася ў склад Расіі

"Мы, народ Данецкай народнай рэспублікі, па выніках рэферэндуму, праведзенага 11 мая 2014 года, і грунтуючыся на дэкларацыі аб суверэнітэце ДНР, аб'яўляем, што з гэтага часу Данецкая народная рэспубліка з'яўляецца суверэннай дзяржавай", — цытуе interfax.by заяву сустаршыні ўрада ДНР Дзяніса Пушыліна.



Ён таксама заявіў, што ДНР просіць разгледзець пытанне аб уваходжанні рэспублікі ў склад Расійскай Федэрацыі.



Па словах Пушыліна, вышэйшым органам дзяржаўнай улады ДНР стане Вярхоўны савет. Ён фармуе ўрад "Данецкай народнай рэспублікі" і Савет бяспекі.



Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі