Кіраўніцтва Каталоніі заявіла, што за незалежнасць выказаліся 90%

Кіраўніцтва Каталоніі заявіла, што за незалежнасць выказаліся 90%

Кіраўніцтва Каталоніі заявіла, што за незалежнасць выказаліся 90% жыхароў гэтага рэгіёна Іспаніі, якія паўдзельнічалі ў рэферэндуме 1 кастрычніка. Пры гэтым яўка склала толькі 42,3% выбарцаў (2,3 млн чалавек з 5,3 млн). Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, кіраўнік мясцовага ўраду Карлес Пучдэмон заявіў, што Каталонія заявіла права на стварэнне незалежнай дзяржавы. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя дні каталонскі парламент атрымае неабходныя дакументы пра вынікі галасавання і зможа “дзейнічаць у адпаведнасці з законам аб рэферэндуме”.

Мадрыд называе плебісцыт незаконным (такім яго прызнаў Канстытуцыйны суд Іспаніі). Іспанскія ўлады заяўляюць, што ён не адбыўся (каталонцы сцвярджаюць, што выбары былі сарваныя толькі на 10-15% выбарчых участкаў), крытыкуюць дзеянні каталонскага кіраўніцтва і апраўдваюць паліцэйскую аперацыю. Як вядома, каталонская паліцыя ў сваёй бальшыні не перашкаджала правядзенню рэферэндуму. Аднак актыўна яму супрацьдзейнічалі спецпадраздзяленні, накіраваныя ў Каталонію Мадрыдам. У сутыкненнях з паліцыяй пацярпела больш за 800 чалавек. Траўмы атрымалі дзясяткі праваахоўнікаў. Відэа жорсткага разгону мірных каталонцаў, якія абаранялі выбарчыя ўчасткі, ужо пабачыў увесь свет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі