Кіраўнік БПЦ заклікае ставіцца да мігрантаў як да "прышэльцаў"

Кіраўнік БПЦ заклікае ставіцца да мігрантаў як да "прышэльцаў"

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Веніямін заклікае беларусаў і жыхароў еўрапейскіх краін ставіцца да мігрантаў, як да "прышэльцаў". 

"Да іх трэба ставіцца, як да "прышэльцаў". Менавіта так Стары Запавет заклікае ставіцца да ўсіх вандроўнікаў у нашым жыцці. Біблія кажа, што і мы прыхадні на гэтай зямлі, як і многія бацькі нашыя. Таму ў адносінах да вандроўнікаў і прышэльцаў трэба праяўляць міласэрнасць і спачуванне, у складаную хвіліну іх падтрымаць і насычыць іх хлебам", — цытуе "Інтэрфакс" словы кіраўніка Беларускай парваслаўнай царквы.

Ён заклікаў усіх, ад каго залежыць развязанне міграцыйнага крызісу, дапамагчы людзям, якія захраслі на мяжы.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай доўжыцца з вясны. Апошнім час ам асабліва абвастрылася сітуацыя на беларусак-польскай мяжы, дзе сабралося некалькі тысяч мігрантаў. Перыядычна яны спрабуюць прарвацца праз мяжу. Іх дзеянні, як бачна па фота і відэа, кантралююць беларускія сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі