Кіраўнік брэсцкага "Дынама" пагражаў зняць клуб з чэмпіянату

Кіраўнік брэсцкага "Дынама" пагражаў зняць клуб з чэмпіянату

Кіраўнік брэсцкага "Дынама" Аляксандр Зайцаў пагражаў зняць каманду з футбольнага чэмпіянату краіны. Грошы ён абяцаў накіраваць на фарм-клуб "Рух".  

Нагодай для скандальных заяваў сталі патрабаванні кампенсацыі гродзенскаму "Нёману" за выхаванне Паўла Савіцкага, які перайшоў у брэсцкі клуб. Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя футбола, якая абнародавала матывацыйную частку рашэння арбітражу па гэтым пытанні. 

Першапачаткова за пераход Савіцкага ў брэсцкае "Дынама" была прызначаная сума прыкладна ў 400 тысяч долараў. У выніку яна была скарочаная да 265 тысяч 487 долараў.

У рашэнні арбітражу гаворыцца:

"Пры гэтым Футбольны Арбітраж лічыць неабходным пазначыць, што прынятае рашэнне не звязанае з заявай прадстаўніка ўласніка ТАА ФК "Дынама-Брэст" Зайцава А.М. пра тое, што ўзначалены ім клуб у выпадку незадавальнення апеляцыі будзе разглядаць пытанне аж да зняцця каманды з чэмпіянату і што ён будзе вымушаны накіраваць свае намаганні на развіццё фарм-клуба ФК "Рух".

Футбольны Арбітраж, не аспрэчваючы права любога чалавека па сваім уласным жаданні, самастойна распараджацца сродкамі, якія знаходзяцца ў яго, лічыць неабходным падкрэсліць, што акрамя правоў удзельнікі беларускай футбольнай сям'і таксама павінны выконваць адпаведныя абавязкі, прадугледжаныя рэгламентуючымі дакументамі АБФФ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі