Кіраўнік Еўрасавета гаварыў у ААН пра фальсіфікацыі на выбарах у Беларусі

Кіраўнік Еўрасавета гаварыў у ААН пра фальсіфікацыі на выбарах у Беларусі

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль у сваім выступленні на агульнапалітычных дэбатах 75-й сэсіі Генасамблеі ААН згадаў пра Беларусь. "У Беларусі апошнія прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя, гаварыў ён. — Мы не прызнаем вынікаў і асуджаем жорсткае падаўленне апазіцыі і дэманстрацый [у Беларусі]. Рэпрэсіі і запалохванне павінны спыніцца, а ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці".

Шарль Мішэль заявіў, што ЕС "побач з беларускім народам, які павінен быць вольны выбіраць сваю будучыню без усялякага знешняга прымусу". Ён нагадаў пра прапанову афіцыйнаму Мінску правесці "ўсёабдымны ўнутраны дыялог пры знешнім пасярэдніцтве АБСЕ". Па словах кіраўніка Еўрасавета, "гэта адзіны рэалістычны шлях наперад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі