Кіраўнік Мінэнерга распавёў, куды пойдзе электраэнергія з БелАЭС

Беларуская АЭС / з архіву БЕЛТА
Беларуская АЭС / з архіву БЕЛТА

Беларуская энергасістэма гатова забяспечыць пастаўку электрычнай энергіі і за межы краіны па канкурэнтнай цэнах, але наогул станцыю будавалі для сябе, заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

7 лістапада быў дадзены афіцыйны пуск Беларускай АЭС. Літва лічыць беларускі атамны праект небяспечным. У выніку Літва і Латвія адмовіліся ад імпарту беларускай электраэнергіі. На аналагічны крок гатова пайсці і Эстонія.

Па словах Каранкевіча, увод БелАЭС у такіх умовах не прывядзе да празмернасці электраэнергіі.

"Няма складавання электрычнай энергіі, гэта непарыўны працэс: вырабілі роўна столькі, колькі спажылі", — сказаў Каранкевіч у эфіры беларускага тэлебачання.

Беларускі ўрад разлічвае, што павялічыцца спажыванне ўнутры краіны. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра рост спажывання рэальным сектарам эканомікі. Акрамя таго, рэалізуецца праект па будаўніцтву электракатлоў для ацяплення гарадоў.

"Каля 1,7 млрд кілават-гадзін электрычнай энергіі плануецца выкарыстоўваць менавіта на гэтыя мэты. То бок, гэта 10% ад усёй вырабленай электрычнай энергіі ад атамнай электрастанцыі", — сказаў міністр.

Беларускія ўлады разлічваюць, што нарасціць спажыванне электраэнергіі дапамогуць і ўладальнікі электрамабіляў. Для гэтага па краіне актыўна ўсталёўваюць электразарадныя станцыі.

Нагадаем, Беларусь пабудавала АЭС побач з Астраўцом ў Гродзенскай вобласці за кошт расійскага крэдыту. Станцыя складаецца з двух энергаблокаў. Пры гэтым тэрмін уводу ў эксплуатацыю станцыі пераносіўся. Першапачаткова першы і другі энергаблокі павінны былі запрацаваць у 2018 і 2020 годзе адпаведна. Цяпер кажуць пра 2021 і 2022 гады.

7 жніўня на першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва. 11 кастрычніка запусцілі ланцуговую рэакцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі