Кіраўнік НАТА хоча дазволіць Украіне біць заходняй зброяй па Расіі

Ёнс Столтэнберг

Ёнс Столтэнберг / Yan Dobronosov / Global Images Ukraine via Getty Images

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг выступае за тое, каб дазволіць Украіне біць заходняй зброяй па стратэгічных аб'ектах на тэрыторыі Расіі, пра гэта ён заявіў у размове з выданнем The Economist.

Паводле яго слоў, гэта неабходна зрабіць наўпрост цяпер, калі расіяне захопліваюць Харкаўскую вобласць і лінія судакранання фактычна супадае з лініяй мяжы.

"Надыйшоў час, каб саюзнікі разгледзелі магчымасць адмены пэўных абмежаванняў, якія яны наклалі па выкарыстанні прадастаўленай Украіне зброі... Забарона Украіне выкарыстоўваць гэтую зброю супраць законных вайсковых мэтаў унутры Расіі вельмі ўскладняе самаабарону", — лічыць кіраўнік Паўночна-Атлантычнага альянсу.

Ён нагадаў, што некаторыя саюзнікі ўжо знялі абмежаванні і выказаў спадзяванне, што іх падтрымаюць астатнія.

Падобныя заклікі гучаць і ў Бундэстагу.

"Міжнароднае права дазваляе дзяржаве, якая падверглася нападу, атакаваць вайсковыя аб'екты ў краіне агрэсара. Гэта частка самаабароны. Бо расійскае войска бамбіць украінскі горад Харкаў, які мае мільённае насельніцтва, днём і ноччу са сваёй тэрыторыі, у тым ліку і кіраванымі бомбамі, якія трапляюць усяго за 40 секунд", — адзначыў дэпутат "Зялёных" Антон Хофрайтэр.

Раней стала вядома, што за зняцце абмежаванняў выступае і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі