Кіраўнік Пентагона: ЗША не збіраюцца ваяваць з Расіяй з-за Украіны
Міністр абароны ЗША Чак Хейгл абвінаваціў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў "падсілкоўванні" канфлікту на Украіне.
Разам з тым ён заявіў, што Злучаныя Штаты не будуць ваяваць з Расіяй з-за ўкраінскага крызісу, адзначае РБК.
У інтэрв'ю тэлеканалу CNN у сераду Хейгл заявіў, што прэзідэнт Расіі "працягвае вельмі небяспечныя дзеянні, якія вядуць да напружанасці". Па яго словах, палітыка Пуціна вядзе да "далейшых наступстваў".
Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі заявіла, што Вашынгтон лічыць план Пуціна па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе недастатковым для дасягнення міру ва Украіне. Яна падкрэсліла, што ў гэтым плане няма ключавога моманту — "што рабіць з расійскім удзелам у канфлікце ва Украіне".
Фота — Reuters