Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана падпішуць дамову 29 траўня ў Астане

У ім удзельнічалі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнты Расіі і Казахстана Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў. Гаворка ішла пра праект дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.



У выніку дыскусіі ўсе асноўныя рознагалоссі па праекце дагавора аб ЕАЭС былі ўрэгуляваны. Аднак працягнецца абмеркаванне шэрагу двухбаковых пытанняў. Як чакаецца, дакумент аб Еўразійскім эканамічным саюзе будзе пададзены на падпісанне на саміце тройкі ў Астане 29 траўня. Такая задача пастаўлена перад Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ўрадамі трох краін, паведамляе БелаПАН.

Эксперт пра вынікі мінскага саміта: Беларускія грошы за нафту атрымае Крым
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі