Кіраўнікі МЗС Беларусі і Грузіі падпісалі праграму супрацоўніцтва

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Грузіі падпісалі праграму супрацоўніцтва

4 верасня ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з віцэ-прэм'ерам — міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ. Грузінскі чыноўнік наведвае нашу краіну з першым афіцыйным візітам за гісторыю двухбаковых адносін, адзначае прэс-служба МЗС.

на сустрэчы міністры абмеркавалі пытанні беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, актывізацыю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, рэалізацыю сумесных праектаў, развіццё ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

Па выніках перамоваў кіраўнікі МЗС абедзвюх краін падпісалі Праграму супрацоўніцтва паміж сваімі ведамствамі на 2018-2019 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі