Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў

13 кастрычніка на пасяджэнні ў Люксембургу міністры замежных спраў краін Еўрасаюза абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў 28 верасня.
Еўрапейская прэса не выключае, што будуць разгледжаны магчымасці зніжэння памеру консульскага збору за шэнгенскія візы для беларусаў з 60 да 35 еўра і выдзялення стыпендыі для беларускіх студэнтаў.

Як паведамляе прэс-служба старшынства ЕС, падчас пасяджэння пройдзе сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніком МЗС старшынствуючай у ЕС Францыі Бярнарам Кушнерам, камісарам ЕС па знешняй палітыцы Бенітай Ферэра-Вальднер і вярхоўным прадстаўніком ЕС Хаўерам Саланам. Падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі "ў разрэзе чаканняў, агучаных Бруселем у верасні".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі