Кіроўца задумаўся, фура праехала па прыпынку і перавярнулася (відэа)
Здарэнне адбылося каля вёскі Гасцілоўцы Лідскага раёна на трасе Мінск — Гродна.
Дальнабойшчык, які ехаў з Польшчы ў Расію, пасля распавёў, што на нейкае імгненне задумаўся. У выніку, фура праляцела па сустрэчнай паласе, закранула аўтобусны прыпынак, знесла слуп ды перавярнулася, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар патрульнага аўтамабіля ДАІ.