“Кішэнніца” спецыялізавалася на віцебскіх бабульках
41-гадовая жанчына затрыманая ў Віцебску за серыю кішэнных крадзяжоў. Зладзейка “працавала” у крамах і спецыялізавалася на старых. Гэтак, у 87-гадовай пенсіянеркі яна парэзала сумку, выцягнуўшы мільён рублёў. У той жа дзень у другой краме яна залезла ў кішэню да 84-гадовай жанчыны і скрала 240 тысяч рублёў.
Раней зладзейка ўжо мела непрыемнасці з законам, адседзела тэрмін за крадзеж.
Раней зладзейка ўжо мела непрыемнасці з законам, адседзела тэрмін за крадзеж.