Кітайцы дадуць 4 мільёны долараў гомельскаму кардыялагічнаму дыспансеру
У Гомельскім абласным клінічным кардыялагічным дыспансеры пасля рэканструкцыі плануецца адкрыць дзве аперацыйныя і рэанімацыйнае аддзяленне.
На гэты момант завяршаецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Будаўніцтва аб'екта аховы здароўя плануецца пачаць у 2008 годзе.
Як паведаміла галоўны ўрач дыспансера Ганна Лапаціна, фінансавыя сродкі на новыя аперацыйныя і рэанімацыйнае аддзяленне ў памеры 4 мільёнаў долараў выдзелены медустанове Кітаем.
Сродкі накіраваны ў межах аказання дапамогі насельніцтву, пацярпеламу ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прыблізна 3,5 мільёна долараў плануецца накіраваць на ўзвядзенне новага будынка, астатнія — на закупку сучаснага абсталявання.
БелаПАН