Кітайская мова з’явілася на шыльдах у сталічным Верхнім горадзе

Кітайская мова з’явілася на шыльдах у сталічным Верхнім горадзе

Надпісы на кітайскай мове з’явіліся на інфармацыйных шыльдах для турыстаў у сталічным Верхнім горадзе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара інфармацыйна-турысцкага цэнтру “Мінск” Алену Пліс. Раней надпісы на іерогліфах былі толькі ў Нацыянальным аэрапорце.

Акрамя таго, на турыстычным партале minsktourism.by створаная старонка для гасцей з Кітаю, выдадзеныя інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы пра турыстычныя адметнасці беларускай сталіцы на кітайскай мове.

Брашура “Топ-16 месцаў Мінску” на кітайскай мове будзе даступная ў сталічных гатэлях, турфірмах, Нацыянальным аэрапорце “Мінск”, інфакропках.

2018 год будзе абвешчаны Годам турызму Беларусі ў Кітаі, бакі плануюць актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы турызму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі