Кітайскім будаўнікам Нацыянальнага стадыёна пабудуюць "часовы побытавы гарадок"

Будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна / фота чытачоў Еўрарадыё​
Будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна / фота чытачоў Еўрарадыё​

Жыхары Заводскага раёна Мінска б'юць трывогу: у парку 50-годдзя Кастрычніка будуюцца тры інтэрнаты для будаўнікоў Нацыянальнага футбольнага стадыёна, якія прыедуць з Кітая. Пра гэта паведамляюць слухачы Еўрарадыё, спасылаючыся на расказы рабочых.


"Вы, напэўна, ведаеце пра будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна на скрыжаванні Партызанскага праспекта, вуліц Ванеева і Даўгабродскай. Там быў праект на забудову Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Абгарадзілі тэрыторыю, дрэвы павысякалі... А нядаўна мы звярнулі ўвагу, што агароджваюць новы велізарны кавалак тэрыторыі. Ужо на адным месцы заліты падмурак, а на іншым узводзяць сцены", — гаворыцца ў паведамленні.

Китайским строителям Национального стадиона построят “временный бытовой городок”
Китайским строителям Национального стадиона построят “временный бытовой городок”

Жыхары аднаго з самых забруджаных раёнаў сталіцы перажываюць, што праз стадыён і інтэрнаты яны застануцца яшчэ і без парку. Бо на тэрыторыі Заводскага раёна і так размешчана больш за 40 прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх падшыпнікавы завод, завод колавых цягачоў, завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў, трактарны завод.


"Мы звярталіся ў раённую адміністрацыю, але там кажуць, што гэта не іх пытанні. Інфармацыю пра будаўніцтва інтэрната пацвердзілі рабочыя, кітайскі прараб і яшчэ адна больш важная крыніца. Няўжо гэта праўда?" — звяртаюцца да Еўрарадыё слухачы.

Китайским строителям Национального стадиона построят “временный бытовой городок”

Ва ўпраўленні па архітэктуры і будаўніцтве адміністрацыі Заводскага раёна загадчык сектара будаўніцтва Павел Голік запэўнівае Еўрарадыё, што ніякіх інтэрнатаў у парку не будзе. Для кітайскіх рабочых будуецца "часовы побытавы гарадок".

"У рамках сумеснага беларуска-кітайскага праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён", падпісанага ўказам кіраўніка дзяржавы, кітайскія рабочыя будуць пражываць на тэрыторыі аб'екта, які рэалізуецца. Таму для іх будуюцца не інтэрнаты, а нешта накшталт часовага побытавага гарадка. Пасля таго як стадыён здадуць, яго прыбяруць", — адказвае спецыяліст.

Китайским строителям Национального стадиона построят “временный бытовой городок”

Ён кажа, што гэта неабходна, бо будаваць стадыён будуць доўга: праект маштабны і павінен адпавядаць крытэрам УЕФА і ФІФА.

"Гэта, вядома, не Уэмблі ў Вялікабрытаніі, але ўсё роўна не менш сур'ёзны аб'ект, — кажуць нам. — Кітайскаму боку неабходныя ўчасткі для размяшчэння абсталявання і пражывання. Рабочыя будуць знаходзіцца там увесь час, каб арганізаваць працу па максімуме".

Што да высякання дрэў у парку, то, па словах Голіка, гэта робіцца "выключна пры неабходнасці".

"Гэтае пытанне абмяркоўвалася ўжо дзесяць разоў, — кажа загадчык сектара будаўніцтва. — Дзейнічае забарона на высяканне вялікай колькасці дрэў. Мы максімальна збіраемся захоўваць навакольнае асяроддзе".

Китайским строителям Национального стадиона построят “временный бытовой городок”

Спецыяліст дадае, што, калі ў жыхароў раёна ёсць нейкі неспакой з нагоды высякання дрэў або шуму, яны заўсёды могуць звярнуцца ў адміністрацыю Заводскага раёна або ў Мінгарвыканкам:

"Мы вырашаем гэтыя пытанні хутка і аператыўна", — сцвярджае Голік.

Як будзе выглядаць побытавы гарадок для рабочых, суразмоўнік расказаць не змог. Кітайцы будуюць яго па сваіх чарцяжах. Упраўленне па архітэктуры кантралюе выключна агульны ход будаўніцтва: выкананне ўказа, выкананне работ, выкананне нормаў і іншых правілаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі