Коктыш: Заява МЗС Расіі не азначае, што войскі пойдуць на Данецк
Расія хоча абараняць сваіх суайчыннікаў па ўсёй Украіне.
З такой гучнай заявай пасля крывавай бойні 13 сакавіка ў Данецку выступіла расійскае знешнепалітычнае ведамства.
Нагадаем, удзельнікі прарасійскага мітынгу напалі на ўкраінскіх патрыётаў, пусцілі ў ход нажы і металічныя пруты, быў забіты юнак, некалькі дзясяткаў чалавек былі параненыя.
МЗС Расіі заяўляе, што кіеўскія ўлады не кантралююць сітуацыю ва Украіне і таму Масква "пакідае за сабой права ўзяць пад абарону суайчыннікаў у гэтай дзяржаве". Гэтая заява азначае, што Украіна будзе так ці інакш знаходзіцца пад пагрозай грамадзянскай вайны, лічыць палітолаг Кірыл Коктыш:
"З гэтага не вынікае, што менавіта зараз Расія будзе рухаць свае войскі кудысьці ў Данецк. Мне здаецца, што расійскія войскі застануцца ў Крыме і не будуць гэтыя межы пераходзіць”.
Расія будзе імкнуцца "зарэзерваваць" за сабой права ўплываць на сітуацыю ва Украіне, мяркуе Коктыш.
Фота — ria.ru, Reuters