Колькасць ахвяраў у Кіеве дасягнула 18 чалавек
Мінздароўя паведамляе пра 11 загінулых пратэстоўцаў, МУС — пра 7 супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
11 пратэстоўцаў загінулі 18 лютага падчас сутыкненняў у Кіеве, інфармуе Міністэрства аховы здароўя Украіны.
Па інфармацыі медыкаў, па стане на 00.00 (беларускага часу) да іх звярнуўся “221 удзельнік сутыкненняў, шпіталізавана 114 чалавек. Зафіксавана 11 лятальных выпадкаў”.
Ахвяры ёсць і сярод сілавікоў. Па дадзеных МУС Украіны, загінула 7 прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Фота: Reuters