Колькасць беларусаў, якія едуць на працу за мяжу, зменшылася ў тры разы
У тры разы зменшылася сёлета колькасць беларусаў, якія едуць на працу за мяжу. Начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун мяркуе, што галоўная прычына такой сітуацыі — сусветны фінансавы крызіс.
Разам з тым, адзначаная іншая тэндэнцыя — на 70% павялічылася колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць на працу ў Беларусь. За дзевяць месяцаў 2009 года іх зафіксавана каля 2 тысяч чалавек. Гэта пераважна высокакваліфікаваныя спецыялісты ў сферы будаўніцтва, спорту, навукі, паведамляе БЕЛТА.