Колькасць расіян, якіх украінцы адправілі назад у Мінск, вырасла да 85 чалавек

Колькасць расіян, якіх украінцы адправілі назад у Мінск, вырасла да 85 чалавек

Ужо вядома пра 85 расіян, якія ляцелі ў Кіеў, але мусілі вярнуцца ў Мінск. Такую лічбу ў каментары Радыё "Свабода" назваў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі. Такім чынам, за мінулыя суткі колькасць расіян, якія вярнуліся з Кіева ў Мінск, павялічылася на 38 чалавек.

Украінскія памежнікі не паведамляюць беларускім калегам прычыны, па якіх не прапусцілі гэтых грамадзян.

Дарэчы, вяртаюць толькі тых расіян, якія ляцяць у Кіеў. Прычым вяртаюць не толькі пасажыраў рэйсаў "Белавія", але і іншых міжнародных авіякампаніяў. "У нас няма звестак, каб вярнуліся пасажыры, якія ляцелі ў Львоў, Запарожжа, Адэсу ці Харкаў, з якімі ў Мінска ёсць авіязносіны. Таксама няма звестак пра вяртанне пасажыраў цягнікоў ці тых, хто едзе ва Украіну з Беларусі аўтатранспартам", — паведаміў Бычкоўскі.

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 28.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі