Косава ўводзіць візавы рэжым для Беларусі

Паводле яго словаў, візавы рэжым дапаможа абараніць Косава ад гандлю людзьмі і нелегальнай міграцыі.


Як інфармуе "Интерфакс-Запад", для ўезду на тэрыторыю гэтай дзяржавы візы мусяць атрымаць грамадзяне такіх еўрапейскіх краін, як Беларусь, Украіна, Расія, Малдова, а таксама жыхары шэрагу азіяцкіх і афрыканскіх дзяржаваў, уключна з Егіптам, Індыяй, Кітаем, Пакістанам і Інданэзіяй.


Нагадаем, Косава — сербскі аўтаномны край, населены албанскай большасцю, у 2008 годзе ў аднабаковым парадку аб'явіў незалежнасць ад Белграда. Яго незалежнасць ужо прызналі некалькі дзясяткаў краін Еўропы, арабскага свету, а таксама ЗША, Аўстралія і Новая Зеландыя. Беларусь, Сербія і Расія не прызналі незалежнасць Косава.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі