Кранальная гісторыя дзяўчынкі з фота сустрэчы Святланы Ціханоўскай у Вашынгтоне

Вера Званько (злева) падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай у Вашынгтоне​ / @tsikhanouskaya
Вера Званько (злева) падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай у Вашынгтоне​ / @tsikhanouskaya

Дзяўчынка ў інвалідным вазку, якая трапіла на фота падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай у Вашынгтоне, пакутуе СМА. Яе гісторыю распавяла на сваёй старонцы ў Facebook журналістка Алена Шчарбінская. Яна ведае сям'ю дзяўчынкі.

"Дзяўчынка ў крэсле — дачка майго аднакласніка, беларуска Вера Званько, якую (не)наш Мінздраў кульнуў з лячэннем СМА (не яе адну, вядома). З фармулёўкай "немэтазгодна", — піша Шчарбінская.

Тры гады таму сям'я Веры пераехала ў ЗША. Тут дзяўчынка атрымала неабходнае лячэнне.

"Мама Веры кажа аб бясконцай і складанай працы. Аб тым, як зусім не проста ўсёй сям'і. І ўсё б, напэўна, магло быць па-іншаму", калі б тэрапія была даступная раней, распавядае Алена. Таму што дзеці з СМА, якія атрымалі лячэнне адразу пасля нараджэння, вонкава нічым не адрозніваюцца ад аднагодкаў.

Трогательная история девочки с фото встречи Светланы Тихановской в Вашингтоне
Тры гады таму сям'я Веры Званько перабралася ў ЗША, дзе дзяўчынка атрымала лячэнне / фота з сацсетак

Дзяўчынка ўжо "стаіць на нагах, робіць нясмелыя крокі і яшчэ ўсялякія штукі, якія ва ўмовах беларускай сістэмы нават уявіць складана. Яшчэ мне складана ўявіць, што было б з ёй, калі б яе тры гады таму не звезлі з Беларусі", піша Алена Шчарбінская.

З дыяспарай Святлана Ціханоўская бачылася ў нядзелю. Напярэдадні прайшла яе сустрэча ў дзярждэпартаменце ЗША, яна размаўляла з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам і яго калегамі каля гадзіны. Сёння запланаваныя яе сустрэчы з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам і ў Сенаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі