Крывушэнка назваў склад зборнай Беларусі на матчы з Нідэрландамі і Францыяй

Крывушэнка назваў склад зборнай Беларусі на матчы з Нідэрландамі і Францыяй

Галоўны трэнер Ігар Крывушэнка назваў склад зборнай Беларусі па футболе на апошнія матчы адбору на чэмпіянат свету 2018 года — з Нідэрландамі (7 кастрычніка на “Барысаў-Арэне”, пачатак у 21.45) і Францыяй (10 кастрычніка ў Парыжы, пачатак таксама з 21.45).

Як інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, у спісе 23 футбаліста. З іх за мяжой гуляюць толькі 8 чалавек.

Брамнікі: Сяргей Чэрнік (“Нансі”, Францыя), Аляксандр Гутар (“Чарнаморац”, Адэса, Украіна), Сяргей Ігнатовіч (“Дынама-Мінск”).

Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч (“Краснадар”, Расія), Дзяніс Палякоў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч (“Генчлербірлігі”, Анкара, Турцыя), Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко (абодва — “Шахцёр”, Салігорск), Аляксей Гаўрылавіч (“Дынама-Брэст”), Аляксандр Сачыўка (“Дынама-Мінск”).

Паўабаронцы: Станіслаў Драгун, Аляксей Рыас, Ігар Стасевіч (усе — БАТЭ), Сяргей Балановіч (“Амкар”, Пермь, Расія), Іван Маеўскі (“Астана”, Казахстан), Мікіта Корзун (“Дынама”, Кіеў, Украіна), Арцём Быкаў (“Дынама-Мінск”), Аляксандр Карніцкі (“Тосна”, Расія).

Нападаючыя: Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Павел Савіцкі (“Нёман”, Гродна), Максім Скавыш (“Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна), Антон Сарока (“Дынама-Мінск”).

Збор зборнай Беларусі распачнецца 2 кастрычніка. Як вядома, пасля паражэнняў ад зборных Люксембурга і Швецыі каманда Ігара Крывушэнкі займае апошняе месца ў групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі