Kula Shaker выдаюць альбом
Зоркі брыт-попа Kula Shaker рассакрэцілі дату рэлізу свайго новага, чацвёртага па ліку студыйнага альбома. Кружэлка, якая атрымала назву «Pilgrim’s Process», з'явіцца 28 чэрвеня.
За тыдзень да гэтага – 21 чэрвеня – будзе выдадзены камерцыйным рэлізам
першы сінгл з альбома – «Peter Pan R.I.P».
Нагадаем, што музыкі прэзентавалі яго яшчэ напачатку траўня, распаўсюдзіўшы сярод зарэгістраваных карыстальнікаў свайго сайта. Прадзюсерамі альбома выступілі самі музыкі, а курыраваў працу фронтмэн Kula Shaker і аўтар песень Крыспіян Мілс (Crispian Mills).
«Pilgrim’s Process» будзе даступны ў трох варыянтах - у выглядзе стандартнага CD-выдання, люксавага з бонус-дыскам і на вініле.
Адзначым, што апошні на сёння студыйны лонгплэй Kula Shaker «StrangeFolk» датуецца летам 2007-га года.
Трэк-ліст «Pilgrim’s Progress»:
1. Peter Pan R.I.P
2. Barbara Ella
3. Modern Blues
4. Sweet Sympathy
5. Cavalry
6. Will My True Love Wait?
7. Ophelia
8. For a Few Yen More
9. Figure It Out
10. Only Love
11. Winter's Call.
Фота: junkonline.net