Курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся на 120 рублёў
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара застаўся ранейшы — 8660 рублёў, курс еўра знізіўся — да 11230. Курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 278 да 276 беларускіх рублёў.
Нагадаем, папярэднія таргі праходзілі 8 траўня. Тады курс долара знізіўся на 30 рублёў, а курс еўра — на 20.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net