Курс долара ў Беларусі 13 чэрвеня вырас
У сераду, 13 чэрвеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0029 да 2,0103 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,3622 да 2,3617 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1882 беларускага (у аўторак — 3,1939).
Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,04%.