Курс долара ў Беларусі 15 чэрвеня зноў перавысіў 2 рублі

Курс долара ў Беларусі 15 чэрвеня зноў перавысіў 2 рублі

У пятніцу, 15 чэрвеня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША аднавіў рост і зноў перавысіў 2 рублі — з 1,9967 да 2,0007 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца — з 2,3576 да 2,3168 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1911 беларускага (у чацвер — 3,2080).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,54%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі