Курс долара ў Беларусі 4 кастрычніка крыху панізіўся

Курс долара ў Беларусі 4 кастрычніка крыху панізіўся

У сераду, 4 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША нязначна знізіўся — з 1,9655 да 1,9650 беларускага рубля. Курс еўра наадварот вырас — з 2,3069 да 2,3111. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4010 беларускага (у аўторак — 3,3924).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 кастрычніка курс долара ЗША вырас з 1,9620 да 1,9655 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3032 да 2,3069. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі