Курсанту МУС пагражае да 25 гадоў — верагодна, хацеў ехаць ваяваць ва Украіну

Ілля Нарышкін

Ілля Нарышкін / "Беларусь 2"

22 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе пачнецца суд над курсантам Акадэміі МУС Іллёй Нарышкіным, піша "Наша Ніва". Хлопца вінавацяць па двух артыкулах — "здрада дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца" (ч. 2 арт. 365 КК) і "ўдзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу" (ч. 1 арт. 361-3 КК).

Іллю Нарышкіну 21 год. Родам ён са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Цяпер ён мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэта.

Мяркуючы па абвінавачаннях, выстаўленых хлопцу, ён выказваў жаданне паехаць ваяваць за Украіну. Дарэчы, бацька Іллі — украінец, нарадзіўся ў Крывым Розе.

Сам Ілля падчас навучання прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: выступаў у розных конкурсах, удзельнічаў у інтэлектуальнай гульні "Вежа" ад тэлеканала "Беларусь-2". Апошнія публічныя звесткі пра яго датуюцца сакавіком 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі