Курсы долара і еўра ў Беларусі 5 лістапада зноў панізіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 5 лістапада зноў панізіліся

5 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,0415 да 2,0413 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,2809 да 2,2724 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае даражэць: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2265 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2249).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі