Курсы долара і еўра выраслі ў Беларусі 9 кастрычніка

Курсы долара і еўра выраслі ў Беларусі 9 кастрычніка

Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 9 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША пайшоў угору — з 2,0696 да 2,0708 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,2731 да 2,2737 беларускага рубля. Пацягвае падаць курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1842 беларускага рубля (у аўторак — 3,1888).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі