Кыргызстан і Таджыкістан дамовіліся спыніць агонь і адвесці ваенныя сілы
Міністры замежных спраў Кыргызстана і Таджыкістана дамовіліся спыніць агонь у раёне мяжы 29 красавіка з 20:00 паводле мясцовага часу (17:00 паводле мінскага). Як паведамляе МЗС Кыргызстана, таксама бакі адмовіліся пра адвядзенне ваенных сілаў.
Кіраўнік МЗС Кыргызстана Руслан Казакбаеў правёў перамовы са сваім калегам з Таджыкістана Сіраджыдзінам Мухрыдзінам. Адзначаецца, што абодва міністры падкрэслілі крайнюю неабходнасць урэгулявання канфлікту, які прывёў да ахвяраў і параненых з абодвух бакоў. Яны лічаць, што развязаць сітуацыю неабходна мірных шляхам з дапамогай палітыка-дыпламатычных перамоў.
Мясцовыя СМІ пішуць, што ў некаторых раёнах яшчэ працягваюцца перастрэлкі.
Як паведамляла Еўрарадыё, узброены канфлікт успыхнуў на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана сёння ўдзень. Прычынай стаў водападзел.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.