Л. Заіка: Замест Беларусі Расія аддасць $500 млн. сваім дзяржслужачым
Расія адмовілася выдаць Беларусі $500 млн. — апошні транш з крэдыта ў $2 млрд. На думку эканаміста Леаніда Заікі, гэтае рашэнне расійскага Мінфіна мае не палітычны, а хутчэй тэхнічны сэнс. Леанід Заіка: “У Расіі зараз не так і шмат грошай. Як мне казалі мае расійскія калегі, гэтых $500 млн. хапіла б на тое, каб у гэтым годзе на 6% узняць заробкі дзяржаўных служачых”.
Пры гэтым міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў 5 кастрычніка, што Крэмль гатовы крэдытаваць Сербію і Балгарыю. Гэта значыць, што Кудрын па-ранейшаму ўпэўнены ў неплацёжаздольнасці беларускай эканомікі, і нават паспяховыя сумесныя расійска-беларускія вучэнні “Захад-2009” не пераважаюць гэтай упэўненасці, лічыць эксперт.