Lacrimosa адзначыць 25-годдзе вялікім канцэртам у Мінску
Швейцарсакая готык-легенда выступіць у сталічным клубе Re: Public 13 лістапада.
У Беларусь вяртаецца Lacrimosa — жывыя класікі жанру, музыканты, якія зрабілі значны ўклад у развіццё сучаснай гатычнай культуры. Іх першы канцэрт у межах еўрапейскага "Unterwelt-Tour" пройдзе 13 лістапада ў мінскім клубе Re: Public.
Гурт Lacrimosa заснаваны ў Швейцарыі кампазітарам і вакалістам Тыла Вульфам і клавішніцай Анэ Нурмі. За 25 гадоў існавання Lacrimosa прайшла доўгі шлях ад праекта лакальнага маштабу да гурта, за плячыма якога больш за мільён прададзеных альбомаў і супрацоўніцтва з сусветна знакамітымі сімфанічнымі аркестрамі.
Новы альбом Lacrimosa выйдзе ў гэтым годзе і стане сапраўдным падарункам слухачам на 25-годдзе гурта. А мінскі канцэрт стане першым у межах новага тура, на якім Lacrimosa ўспомніць сваю творчую спадчыну, выканаўшы яркія хіты чвэрцьвекавой вытрымкі ("Copycat", "Der Morgen Danach", "Alleine zu zweit" і іншыя), а таксама прадставіць канцэртныя версіі новых песень .
"Unterwelt-Tour" падорыць унікальную магчымасць не толькі павіншаваць гурт з Днём нараджэння, але і разам з ім зноў перажыць самыя яркія і любімыя моманты мінулага.
Першыя 50 квіткоў будуць прадавацца са зніжкай.
13 лістапада 19.00. Клуб Re: Public. Кошт квіткоў:
450.000 — першыя 50 квіткоў
650.000 — месца за столікам
Набыць квіткі можна на сайце chg.by/node/70,
У білетных аператараў:
А таксама ў офісе канцэртнага агенцтва "Канцэрт Хол Груп" (Мінск, вул.К.Маркса 25 офіс10, першы пад'езд).
У касе клуба Re: Public
Тэлефон для броні і дастаўкі:
+ 375-44-467-99-32, час працы: панядзелак — пятніца з 09-30 да 18-00.
Фота: altwall.net