Лагер абаронцаў Курапатаў здымуць у панядзелак
Абаронцы Курапатаў у панядзелак згорнуць свой лагер. Пра гэта на мітынгу, які прайшоў 3 сакавіка, паведаміў маладафронтавец Зміцер Дашкевіч.
У мітынгу прыняло ўдзел каля 400 чалавек: да абаронцаў Курапатаў далучыліся палітыкі і мясцовыя жыхары. Удзельнікі прынялі зварот з патрабаваннем аднавіць ранейшыя ахоўныя межы мемарыяла, адмяніць вынікі аўкцыёна на забудову каля Курапатаў і добраўпарадкаваць тэрыторыю, дзе ішло будаўніцтва.
Як паведамлялася раней, 2 сакавіка прадстаўнікі фірмы "Белрэканструкцыя" паабяцалі Змітру Дашкевічу спыніць будаўніцтва і дапамагчы з упарадкаваннем мемарыялу.