Ластоўскі: Калі будзе зварот па факце абразы Барадуліна, то праверка адбудзецца

Ластоўскі: Калі будзе зварот па факце абразы Барадуліна, то праверка адбудзецца

Выкладчык Кафедры упраўлення нерухомасцю БДУ і рыэлтар Аляксандр Гарашчэня пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook допіс: “Сыну ў школе задалі вывучыць верш Рыгора Барадулiна. Рыгор гэты ёсць у яго падручніку. Сябра партыі БНФ, то бок перакананая нацысцкая сволач, цяпер ужо дохлая. Грэка-каталік, натуральна, і, як паэт, дрэнь. Увогуле, я яму сказаў, што вось гэта вось ён вучыць не будзе. Хлопец уздыхнуў з палёгкай”. Адбылося гэта яшчэ ў верасні 2015-м года, а цяпер пост выпадкова ўсплыў і актыўна абмяркоўваецца ў байнэце.

“Мяне заўсёды трошку напружвае, калі рэакцыя на такія рэчы абмяжоўваецца нейкім абурэннем у каментах, — кажа стваральнік курсаў “Мова нанова” і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. — Я не ведаю дакладна, ці можна за гэта прыцягнуць да адказнасці. Таму гэтае пытанне перанакірую да тых, хто за гэта атрымлівае грошы, а менавіта ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку такім выказванням на адрас народнага паэта”.

У дадатак Глеб ужо звязаўся з загадчыцай Кафедры упраўлення нерухомасцю БДУ, дзе выкладае Аляксандр Гарашчэня і выказаў меркаванне, што людзей з такімі перакананнямі нельга дапускаць да студэнтаў. Загадчыца нібыта пагадзілася і паабяцала адрэагаваць на сітуацыю. Цяпер Лабадзенка спрабуе выйсці на сувязь з рэктарам БДУ, каб запатрабаваць вызваліць спадара Гарашчэню ад выкладчыцкіх абавязкаў.

“Гэта звычайная з’ява, калі ў інтэрнэце, карыстаючыся ўмовамі ананімнасці, абражаюць не толькі жывых, але і мёртвых, — каментуе прэс-афіцэр мінскага МУС Аляксандр Ластоўскі. — Але закон жа адзіны для ўсіх! Таму, калі будзе зварот па гэтым факце ў органы ўнутраных спраў, то праверка будзе праведзеная абавязкова”.

Па законе, за абразу народнага паэта Беларусі падаваць іск ў суд могуць толькі яго сваякі і тыя, каго абраза можа закрануць асабіста, напрыклад, Саюз пісьменнікаў, куды ўваходзіў Рыгор Барадулін. Па словах юрыстаў, заява ад грамадзяніна краіны, хутчэй за ўсё, разглядацца не будзе. Хоць у гэтым выпадку можна ціснуць на тое, што падобныя выказванні ў дачыненні да народнага паэта закранаюць гонар і годнасць кожнага беларуса.

Ці атрымаў сын за нявывучаны верш Барадуліна двойку, Аляксандр Гарашчэня не памятае. Маўляў, хутчэй за ўсё, проста не паспелі выклікаць. Але за год з моманту напісання паста ў меркаваннях выкладчыка нічога не змянілася. Ён і цяпер перакананы, што вершы Барадуліна яго сыну не патрэбныя.

Ластоўскі: Калі будзе зварот па факце абразы Барадуліна, то праверка адбудзецца

“Адзінае, за што мне цяпер няёмка, дык за тое, што, калі размяшчаў публікацыю на ўласнай старонцы, не асабліва стрымліваўся ў выразах. І ў выніку дапусціў наяўнасць нейкага такога падлеткавага стылю. То бок па сэнсе я б нічога ў гэтым пасце змяняць не хацеў бы”.

кажа у размове з Еўрарадыё Аляксандр Гарашчэня

Да таго, што яго допіс у Facebook атрымаў такі рэзананс, Аляксандр Гарашчэня ставіцца па-філасофску. Маўляў, “няхай гуляюцца, не думаю, што ў мяне нехта, у тым ліку суддзя, можа адабраць права выказваць сваё меркаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі