Латушка: на волю выйшаў заснавальнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка
Сяргей Касцючэнка / fir.bsu.by
На волю выйшаў заснавальнік і былы старшыня праўлення Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка. Усе абвінавачанні з яго знятыя. Пра гэта піша ў сацыяльных сетках кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
На думку Латушкі, бізнесовец заплаціў "выкуп" за сваё вызваленне. Памеры выкупу ён ацэньвае так: "Мне вядома, што раней сумы выкупу, якія плацілі бізнесоўцы дыктатару Лукашэнку даходзілі да 37 млн долараў / еўра".
Пра затрыманне Касцючэнкі стала вядома на пачатку сакавіка 2022 года. 1 жніўня яго асудзілі на 3,5 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
У СМІ паведамлялася, што затрымалі Касцючэнку пасля таго, як ён адмовіў Дзмітрыю Баскаву ў просьбе фінансаваць хакейны клуб "Дынама-Мінск". Пасля суда над Касцючэнкам, дарэчы, Прыёрбанк стаў партнёрам каманды.
Супрацоўнікі банка таксама выказвалі меркаванне, што ў віну Касцючэнку ставілі ягоныя кантакты з Паўлам Латушкам.
Беларуский бизнесмен Сергей Костюченко, председатель правления "Пріорбанк" (Raiffeisen group), на свободе, «все обвинения с него сняты».
— Pavel Latushka (@PavelLatushka) January 27, 2023
Сколько это стоило?
Мне известно, что ранее суммы выкупа, которые платили бизнесмены диктатору Лукашенко доходили до 37 млн /.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.