У Мінску затрыманы кіраўнік "Прыёрбанку". Кажуць пра "палітычную" справу

Сяргей Касцючэнка / БГПУ
Сяргей Касцючэнка / БГПУ

У Мінску затрыманы дырэктар "Прыёрбанка" Сяргей Касцючэнка. "Запрасілі ў КДБ і не выпусцілі", паведамляюць крыніцы "Нашай Нівы".

Фармальнай падставай для арышту стала наяўнасць падатковых праблем у IT-кампаніі, у якой Касцючэнка з'яўляецца сузаснавальнікам. Але ў банкаўскіх колах упэўненыя, што справа — палітычная. Маўляў, Касцючэнка славіцца самастойнасцю ў бягучых эканамічных абставінах і нежаданнем прымаць рашэнні па ўказанні зверху.

Сяргей Касцючэнка — кіраўнік Праўлення "Прыёрбанка" з 1990 года, аўтарытэтная фігура ў беларускім бізнесе і банкаўскім асяроддзі. Дзякуючы яму ў краіне вырасла колькасць паспяховых бізнэсаў.

Палова акцый "Прыёрбанка" належыць аўстрыйскаму Raiffeisen.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі