Легендарны футбаліст Пеле шпіталізаваны ў Сан-Паўлу

Бразільскі футбаліст Пеле быў шпіталізаваны "для абследавання". Пра гэта паведаміла адміністрацыя бальніцы імя Альберта Эйнштэйна ў Сан-Паўлу.

Легендарнага футбаліста даставілі ў лякарню на машыне хуткай дапамогі, перадае ВВС.

Бразільскія СМІ інфармуюць, што 74-гадовы Пеле адчуў боль у страўніку і яму давялося адмовіцца ад удзелу ў мерапрыемстве ў адным з музеяў.

Паведамляецца, што стан былога спартоўца не выклікае непакою.

Фота — museum-pele.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі