Легенды рускага року супраць увядзення расійскіх войск ва Украіну
Адпаведныя заявы зрабілі Барыс Грабеншчыкоў, Юрый Шаўчук і Андрэй Макарэвіч.
"Супакойцеся дэманы, долбаныя кабінетныя і кухонныя псеўдапатрыёты, ваяўнічыя радыкалы з абодвух бакоў, якім увод войскаў канчаткова развяжа рукі. Ізноў крывушкі брацкай захацелі, гэтай віягры, каб і далей у вас усё стаяла ... Калі будзе, не дай Бог, вайна ў 2014-м і пацякуць па венах Расіі і Украіны двухсотыя, то ў 2017-м будзе ўжо іншая рэвалюцыя, і мы атрымаем ужо канчатковы ўсеагульны "кірдык", - піша Юрый Шаўчук у блогу "Эхо Москвы".
У даравальную нядзелю на сваёй стронцы ў фэйсбуку лідар "Аквариума" заклікаў "тых, у каго сёння ўлада, успомніць пра народ, які дэлегаваў іх, перастаць падманваць яго". Музыка падкрэслівае, што "не існуе праблем, якія нельга вырашыць мірным шляхам - заўсёды ёсць рашэнне, якое дазволіць пазбегуць гібелі людзей".
Андрэй Макарэвіч у сваім звароце да расіян адзначыў, што "такой колькасці хлусні" не памятае з часоў Брэжнева. Музыку палохае не толькі сітуацыя ва Украіне, а як гэта сітуацыя паўплывала на сітуацыю ў Расіі.
"Хлопцы ў тэлевізары, вы чаго дамагаецеся? Надоўга пасварыць два народы, якія жывуць побач? У вас атрымліваецца. А чым гэта канчаецца, ведаеце? Вайну з Украінай захацелі? Так, як з Абхазіяй, не выйдзе: хлопцы на Майдане ўжо загартавалі сябе і ведаюць, за што б'юцца, - за сваю краіну, за сваю незалежнасць. А мы за што? За Януковіча? Хлопцы, навошта вы схавалі яго ў Расіі? Сумленны чалавек не будзе хаваць злачынцу і злодзея. А злодзей - будзе. Навошта вы сябе ганьбіце перад чалавецтвам? Я ведаю, што вам напляваць, але ўсё-такі?", - напісаў артыст.
Фота: www.aif.ru