Лепельскіх ідэолагаў узнагародзяць валёнкамі
Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна абвясціў закупку прызоў для ідэолагаў.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", закупка разбітая на два лоты. Адным з прызоў будзе капежная кававарка за 70 рублёў, а два іншыя прызы — гэта пары валёнак па 45 рублёў. Валёнкі павінны мець 42-43-і памер.
Для якога конкурсу праводзіцца закупка, невядома. Паведамляецца толькі, што робіцца яна ў інтарэсах аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама.
Прызавыя валёнкі плануецца купіць за кошт раённага бюджэту да 20 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.