Лепшымі піратэхнікамі сталі літоўцы, але беларусы былі вышэй і гучней

Тры дні каля Лагойска грымелі салюты і феерверкі. Фестываль “Навальніца” сабраў піратэхнічныя каманды з розных краін і атрымаў статус адборачнага этапу да чэмпіянату Еўропы па феерверках, які пройдзе ў наступны годзе ў Нямеччыне. Перамаглі ў першым беларускім піратэхнічным фестывалі літоўцы з каманды "Blikas", якія ў конкурсе выступалі апошнімі. Яны вырашылі паспрачацца не толькі з іншымі камандамі, але і з сэрам Полам Макартні. Пад яго песню Live and Let Die вылецелі вогненныя струмені, а неба асвятлілася выбухамі розных колераў.

Цікава, што і сам Макартні заўсёды падчас выканання гэтай кампазіцыі выкарыстоўвае неверагодныя феерверкі. Вядома, літоўцы былі абмежаваныя ў сродках, а сэр Пол ужо даўно забыўся на фінансавыя рамкі.

Тым не менш, атрымалася прыгожа, міла і без залішняй пампезнасці. Музыка экс-бітла змянілася блізкімі кожнаму беларусу ноткамі казачніка Рыбака: рытмічныя і “мультфільмаўскія” агні дадалі прыгажосці “лепшаму еўрапейскаму хіту”. Таму не падпісацца пад выбарам кампетэнтнага журы — амаль немагчыма!







Першы нядзельны выступ: свае здольнасці прадэманстравала каманда з Нямеччыны.







Беларускі народны “Scooter”, гурт Палац разам з дыджэем спалучыў фальклорныя матывы з электроннымі сэмпламі.










А гэты феерверк прапанавалі пераможцы — каманда з Літвы.







Гурт “Нео” спяваў у якасці саміх сябе і новага гурта “Матэматыка”. Дарэчы, на самым пачатку фестывальнага дня таксама гралі ўдзельнікі “Нео”. Праўда, былыя. Цяпер яны выступаюць пад маркай “Маркуц бэнд”.








Апошнімі свой сэт адбарабанілі Drum Extasy


Вядучыя з тэлеканала АНТ





Беларускія піратэхнікі ў конкурсе не ўдзельнічалі. Закрываючы фестываль, яны паказалі гранд-феерверк: магчыма, не самы прыгожы, але самы высокі, далёкі, гучны і самы рознакаляровы.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі