Лепшымі піратэхнікамі сталі літоўцы, але беларусы былі вышэй і гучней

Тры дні каля Лагойска грымелі салюты. Фестываль “Навальніца” сабраў піратэхнічныя каманды з розных краін і атрымаў статус адборачнага этапу да чэмпіянату Еўропы па феерверках, які пройдзе ў наступны годзе ў Германіі. Перамаглі ў першым піратэхнічным фестывалі, які прайшоў ў Беларусі,  літоўцы з каманды "Blikas", якія ў конкурсе выступалі апошнімі. Яны вырашылі паспрачацца не толькі з іншымі камандамі, але і з сэрам Полам Макартні. Яго песню Live and Let Die літоўцы выкарысталі ў адной са сваіх піратэхнічных кампазіцый.

Цікава, што і сам Макартні заўсёды падчас выканання гэтай кампазіцыі выкарыстоўвае неверагодныя феерверкі. Розніца тая, што літоўская каманда была абмежаваная ў сродках, а у Макартні такіх праблем даўно няма.

Тым не менш, атрымалася прыгожа і без залішняй пампезнасці. Другая частка вступу "Blikas" прайшла пад песню Александра Рыбака.







Першы нядзельны выступ: свае здольнасці прадэманстравала каманда з Германіі.







Беларускі народны “Scooter”, гурт Палац .










А гэты феерверк прапанавалі пераможцы — каманда з Літвы.







Гурт Нео спяваў у якасці саміх сябе і новага гурта Матэматыка. Дарэчы, на самым пачатку фестывальнага дня таксама гралі ўдзельнікі Нео. Праўда, былыя. Цяпер яны выступаюць пад маркай Маркуц бэнд.








Апошнімі свой сэт адбарабанілі Drum Extasy


Вядучыя з тэлеканала АНТ





Беларускія піратэхнікі ў конкурсе не ўдзельнічалі. Закрываючы фестываль, яны паказалі гранд-феерверк: магчыма, не самы прыгожы, але самы высокі, далёкі, гучны і самы рознакаляровы.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі