Летась чыгуначнікі злавілі амаль 9000 "зайцоў"

Летась чыгуначнікі злавілі амаль 9000 "зайцоў"

За 2018 год кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі праверылі 56 650 цягнікоў. Гэта на 1356 цягнікоў больш, чым у 2017 годзе, адзначаецца на сайце ведамства

96% ад гэтай колькасці склалі цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа — гэта значыць, звычайныя электрычкі.

За год кантралёры выявілі 8998 чалавек, якая ехалі без квітка. 7619 "зайцоў" заплацілі штраф на месцы.

Акрамя таго, за паленне ў забароненых для гэтага месцах былі аштрафаваныя 345 чалавек.

У выніку кантралёры атрымалі на штрафах і тарыфах 188,27 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі